:

Аб удзеле прадстаўніка Пасольства Беларусі у ”Сервантэсаўскіх чытаннях“

22.04.2017 г.

21 красавіка 2017 года ў Доме-музее Сервантэса ў гарадке Эсківіас адбыліся юбілейныя X штогадовыя ”Сервантэсаўскія чытанні“, на якіх прадстаўнікі замежных дзяржаў чытаюць урыўкі са знакамітага твора Сервантэса ”Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчскі“ на роднай мове.

У ”Сервантэсаўскіх чытаннях“ прыняў удзел Часовы павераны Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія Аляксей Панфёраў, які прачытаў урывак са славутага рамана на беларускай мове.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама паслы і дыпламаты з Алжыру, Балівіі, Нідерландаў, Палясціны, Гаіці, Парагвая, Сербіі, Эстоніі, Чылі, ЗША, Кубы, Паўднёвай Краэі, Конга, Ірландыі, Расіі, і Латвіі, а таксама прадстаўнікі іспанскай грамацкасці.

Удзел Беларусі ў ”Сервантэсаўскіх чытаннях“ ужо з’яўляецца добрай традыцыяй – у 2016 годзе ўрывак з ”Хітрамудрага ідальга Дон Кіхота Ламанчскага“, які ў 2002 годзе прызнаны лепшым раманам за ўсю гісторыю літаратуры, упершыню прачытаў на беларускай мове дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці