:

Беларусь атрымлівае сертыфікат ЮНЕСКА аб уключэнні намінацыі «Лясное бортніцтва» ў Спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны

08.02.2021 г.
Сёння беларускаму боку быў перададзены сертыфікат аб уключэнні намінацыі «Лясное бортніцтва» ў Спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Дакумент падпісаны Генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Одры Азуле.

Падчас 15-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 17 снежня 2020 г. была зацверджана сумесная беларуска-польская намінацыя «Лясное бортніцтва».
Арыгінал сертыфіката будзе перададзены «Братэрству басаногіх бортнікаў», якое займаецца захаваннем і папулярызацыяй гэтага старажытнага промыслу ў Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці