:

Аб сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі

11.11.2018 г.

10 лістапада 2018 г. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч сустрэўся ў Пасольстве Беларусі ў г.Парыжы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі. На сустрэчы таксама прысутнічалі Ганаровыя консулы Беларусі ў французскіх гарадах Бардо, Біярыц, Ліён і Марсэль. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. Мясніковіч знаходзіцца з візітам у Францыі для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды заканчэння Першай сусветнай вайны.

У сваім прывітальным слове да прадстаўнікоў беларускай дыяспары М.Мясніковіч падкрэсліў, што пытанні супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай з’яўляюцца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі.

Старшыня верхняй палаты беларускага парламенту адзначыў значную актывізацыю дзейнасці беларускай дыяспары ў Францыі за апошнія гады і падкрэсліў, што дзейнасць беларусаў замежжа не застаецца без увагі кіраўніцтва Беларусі, прыкладам чаму з’яўляюцца дзяржаўныя і ведамственныя ўзнагароды, якімі адзначаны многія з беларусаў, пражываючых у Францыі, а таксама канкрэтных праектаў дыяспары.

Падчас сустрэчы адбылася цырымонія ўручэння беларускіх ведамасных узнагарод сямі прадстаўнікам беларускай дыяспары ў Францыі.

10 лістапада 2018 г. у Пасольстве таксама прайшло адкрыццё Міжнароднага выставачнага праекту “Беларусь. Рэлігія. Талерантнасць”, падрыхтаванага Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА сумесна з Нацыянальным гістарычным музеям Рэспублікі Беларусь. Ганаровы патранат над праектам прыняў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей.

Прэзентуючы праект, Пасол Беларусі ў Францыі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка адзначыў, што ў ХХІ стагоддзі досвед нашай краіны, на тэрыторыі якой шмат стагоддзяў у міры і ўзаемаразуменні пражываюць прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій, становіцца вельмі запатрабаваным у свеце. Менавіта беларускі прыклад міжэтнічнага міру і рэлігійнай талерантнасці прадэманструе выстава ў Францыі, якую плануецца таксама прадставіць і ў іншых еўрапейскіх краінах.

Акрамя таго, падчас сустрэчы М.Мясніковіча з дыяспарай, дырактар беларускага выдавецтва “Чатыры чвэрці” Ліліана Анцух прэзентавала новую кнігу “Беларускія скарбы ЮНЕСКА”. Кніга падрыхтавана на беларускай, рускай, англійскай і французскай мовах і ставіць мэтай прэзентацыю беларускіх аб’ектаў, уключаных у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У сувязі з ініцыятывай па ўключэнні беларускай нацыянальнай стравы “Дранікі” у Спіс Сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА у рамках мерапрыемства адбылася першая прэзентацыя ў Парыжы розных відаў беларускіх дранікаў. Прэзентацыю правялі шэф-павары мінскага рэстарана “Дранікі” Аляксей Савіцкі і Паліна Колтун.

У будынку Пасольства падчас мерапрыемства прайшоў вернісаж твораў выяўленчага мастацтва, падрыхтаваны беларускімі мастакамі Аленай Вантрыён, Раманам Заслонавым, Вольгай Дзёмкінай, Ірынай Котавай, Ларысай Нуры, якія пражываюць у Францыі.

Беларусы Францыі Настасся Карызна,  Аляксей Ішчанка, Антон Васюковіч, Георгій Сасноўскі, Кацярына Закрыжэўская, і Аляксандр Меркуль прадставілі прысутным музычны канцэрт класічных і беларускіх твораў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці