:

Аб міжнароднай канферэнцыі па гісторыі балета ў Беларусі

15.02.2018 г.

14–15 лютага 2018 г. у Беларусі ў г.Несвіже і г.Мінску па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі, Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Беларускі балет у сусветнай культурнай прасторы”. Арганізатарамі канферэнцыі таксама выступілі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі пры падтрымцы Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” і пад патранатам Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

У бягучым годзе спаўняецца 260 год стварэння першых балетных труп на беларускай зямлі, і адной з мэт канферэнцыі з’яўляецца навуковае абгрунтаванне і зацвярджэнне гэтай даты. Першыя балетныя школы на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі заснаваны ў г.Нясвіжы і г.Слуцку славутым французскім танцорам і балетмайстрам Луі Дзюпрэ.

У канферэнцыі прымаюць удзел навукоўцы, харэографы, выкладчыкі балетнага мастацтва, кіраўнікі тэатраў балета з Беларусі, Францыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі.

Прывітальныя прамовы да ўдзельнікаў канферэнцыі накіравалі Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА У.У. Макей, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Ю.П. Бондар.

У праграме канферэнцыі акрамя секцыйных пасяджэнняў прадугледжаны майстар-класы, канцэрт кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, наведванне канцэрта Нацыянальнага балета Марселя ў г.Мінску.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці