:

Аб перамовах па пастаўкам беларускай тэхнiкi

24.09.2014 г.

 

23 верасня 2014 г. Пасол Беларусi ў Францыi Павел Латушка наведаў г.Барберэ-Сэн-Сюльпiс, дзе правёў перамовы ў галаўным офiсе кампанii «Podia», якая з’яўляецца дылерам васьмi беларускiх прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання.

Кампанiя «Podia» з 2013 года займаецца пастаўкамi на рынкi Францыi i шэрагу iншых еўрапейскiх i афрыканскiх краiн прадукцыi вытворчасцi ААТ «МТЗ», ААТ «Бабруйскi завод трактарных дэталяў i агрыгатаў», ААТ «Лiдааграмаш», ААТ «Бабруйскаграмаш» i шэрагу iншых беларускiх прадпрыемстваў.

У г. Барберэ-Сэн-Сюльпiс знаходзiцца выставачны павiльён, у якiм прадстаўлены ўзоры беларускай сельскагаспадарчай тэхнiкi.

Пасол Беларусi правёў перамовы з кiраўнiком дэлегацыi Кот-д’Iвуар Жэромам Кабланам Бру, у якiх таксама прыняў удзел саветнiк па эканамiчных пытаннях Пасольства Уладзiмiр Малевiч. Падчас перамоў абмеркаваны перспектывы паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхнiкi i iншай прадукцыi беларускай вытворчасцi ў Кот-д’Iвуар i ў шэраг iншых краiн Афрыкi.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці