:

Аб святкаванні 200-годдзя С.Манюшкі і 65-годдзя членства Беларусі ў ЮНЕСКА ў Францыі

27.05.2019 г.

 

У перыяд 22–26 мая 2019 г. Пасольствам Беларусі ў Францыі, Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА была арганізавана серыя з 4 канцэртаў класічнай музыкі, прымеркаваных да 200-годдзя нараджэння Станіслава Манюшкі і 65-годдзя членства Беларусі ў ЮНЕСКА ў Францыі. Тры канцэрты прайшлі ў Парыжы, у тым ліку ў Штаб-кватэры ЮНЕСКА, і адзін у цэнтральным саборы г.Фантанэй ан Роз у рэгіёне Іль де Франс. Варта заўважыць, што падчас канцэрту ў саборы беларускія музыканты выконвалі творы на аргане.

У канцэртах прынялі ўдзел спецыяльна запрошаныя Пасольствам беларускія музыканты з г.Гродна Анна Голуб, Аляксей і Святаслаў Пятровы, якія выканалі музычныя творы С.Манюшкі, а таксама творы беларускіх і замежных кампазітараў.

Серыя канцэртаў была арганізавана пры актыўнай падтрымцы двух грамадскіх арганізацый беларусаў у Францыі: асацыяцыі “Жыццё ў музыцы” і “Асацыяцыі франка-беларускага сяброўства”.

 

Канцэрты беларускіх музыкантаў выклікалі вялікую зацікаўленасць сярод францзузскіх аматараў музыкі, а таксама прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Францыі. Вогуле канцэрты наведалі больш за 500 слухачоў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці