:

Родным і сваякам Ніны Мікалаеўны Мазай

26.06.2019 г.

26 чэрвеня 2019 года

Родным і сваякам Ніны Мікалаеўны Мазай

Ад імя калектыву Пасольства Беларусі ў Францыі, Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА і ад мяне асабіста прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі з велізарнай, незаменнай стратай – смерцю Ніны Мікалаеўны Мазай.
Прысвяціўшы значную частку свайго жыцця міжнароднай дзейнасці, Ніна Мікалаеўна ўнесла вялікі асабісты ўклад у станаўленне дыпламатычнай службы Беларусі. У якасці першага Пасла Беларусі ў Францыі Ніна Мікалаеўна стварыла трывалую аснову супрацоўніцтва суверэннай Беларусі з адной з вядучых краін Еўропы, а таксама з адной з ключавых міжнародных арганізацый – ЮНЕСКА.
Ніна Мікалаеўна з’яўлялася адным з самых выдатных дзяржаўных дзеячаў нашай краіны, высокапрафесійным спецыялістам і незвычайным чалавекам.
Светлая памяць аб ёй назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.

І.В. Фісенка
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці