:

Аб правядзенні ў Парыжы мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і акцыі ”Заспяваем гімн Беларусі разам“

02.07.2017 г.

 

 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублi Беларусь у Французскай Рэспублiцы Павел Латушка з дачкой Янай

 29 чэрвеня 2017 года ў г.Парыж Пасольствам Беларусі ў Францыі арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

На парыжскай плошчы Тракадэро, што знаходзіцца побач з Эйфелевай вежай, арганізавана акцыя ”Заспяваем гімн Беларусі разам“, якая праводзілася трэці год запар і прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У бягучым годзе акцыя была праведзена пры падтрымцы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Беларускі гімн выканалі больш за 150 прысутных, сярод якіх студэнты, якія раней праходзілі навучанне тэатральнаму мастацтву ў Беларусі, арганізаванае Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Тэатро”. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве таксама прынялі французы – сябры Беларусі, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Гімн краіны выконваўся пад музычнае суправаджэнне духавога аркестра пры Магілёўскім упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Для сабраўшыся на плошчы Тракадэро слухачоў аркестр таксама выканаў некалькі беларускіх народных музычных твораў.

А 19 гадзіне у Пасольстве адбыўся ўрачысты дыпламатычны прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве прысутнічала больш за 200 гасцей, сярод якіх паслы замежных дзяржаў, сенатары Парламента Францыі, прадстаўнікі МЗС Францыі і іншых французскіх дзяржаўных устаноў, прадпрымальнікі і грамадскія дзеячы, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары. Хор французскіх студэнтаў выканаў для прысутных вядомыя беларускія творы: “Купалінка”, “Ой рэчанька, рэчанька”, “Лявоніха” і інш.

 

У межах прыёма адбылася таксама прэзентацыя беларускіх кулінарных страў ад шэф-повара рэстарана “Авіньён” мінскага атэля “Еўропа” Дзмітрыя Садоўскага.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці