:

Пасольства прымае ўдзел у міжнароднай выставе дзіцячага малюнка We are the World

22.12.2020 г.

21 снежня ў галерэі камерцыйнага цэнтра музея Луўра ў Парыжы пасольства Беларусі ў Францыі прыняла ўдзел у міжнароднай выставе дзіцячага малюнка «We are the World».

Мерапрыемства было арганізавана французкай грамадскай арганізацыяй «We are the World events» пад кіраўніцтвам Стэфані Гаспар. Тэматыка выставы — «Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя».

Сярод чатырохсот лепшых работ з 15 краін арганізатарамі былі адабраны і прадстаўлены больш за сотню малюнкаў юных удзельнікаў з Беларусі ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Шматлікімі прадстаўнікамі сферы культуры, дзеячамі мастацтва і наведвальнікамі выставы адзначаны высокі ўзровень творчасці удзельнікаў, а таксама разнастайнасць фантазіі, вобразаў і цікавых тэхнік, якія выкарыстоўвалі дзеці. Выстава прыцягнула вялікую ўвагу французкай грамадскасці і СМІ.

Напрыканцы мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання юных мастакоў дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці