:

Аб мерапрыемствах, прысвечаных памяці Хаіма Суціна ў Францыі

15.07.2019 г.

11 ліпеня 2019 г. у вёсцы Сівры сюр Сірэн (Civry sur Serein) у французскім рэгіёне Бургундыя адкрыта памятная дошка на доме, у якім у 1939-1940 гг. жыў знакаміты мастак, ураджэнец мястэчка Смілавічы Хаім Суцін. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка, мэр камуны Масанджы, мэр г.Нае сюр Сірэн, члены беларуска-французскай асацыяцыі «Беларусь – Бургундыя», жыхары вёскі, навучэнцы Смілавіцкага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Х.Сутина.

Хаім Суцін – знакаміты мастак Парыжскай школы жывапісу нарадзіўся 13 студзеня 1893 г. ў мястэчку Смілавічы, памёр 9 жніўня 1943 г. у г.Париже. Падчас Другой сусветнай вайны Х.Сутин хаваўся ад нацыстаў у вёсцы Сівры сюр Сірэн.

6–12 ліпеня 2019 г. па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі, пры падтрымцы БелГазпромБанка, беларуска-французскай асацыяцыі “Беларусь – Бургундыя”, беларускай грамадскай асацыяцыі “Спадчына і час” у г.Танэр (Tonnerre) праведзены пленэр навучэнцаў Смілавіцкага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Х.Сутина. У пленэры прынялі ўдзел 9 навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў і выкладчык Смілавіцкага Цэнтра.

Па выніках пленэра 12 ліпеня 2019 г. у г.Танэр праведзены вернісаж работ юных мастакоў з Беларуси. На адкрыцці вернісажу выступілі Пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка, віцэ-мэр г.Танэр, кіраўнік асацыяцыі «Беларусь – Бургундыя» Марына Блешчык.


У прывітальным слове для прысутных І.Фісенка адзначыў, што ў пачатку 20 стагоддзя цэлая плеяда таленавітых маладых мастакоў з Беларусі прыехала ў Францыю каб дасягнуць тут сусветнай славы. Сярод больш чым двух дзясяткаў мастакоў можна вызначыць Хаіма Суціна, Марка Шагала, Восіпа Цадкіна, Міхаіля Кікоіна, Шрагу Царфина, Пінхуса Крэменя, Роберта Генина, Восіпа Любіча, Надзю Лежэ … Творчасць гэтых вялікіх беларусаў непарыўна звязала культуры Беларусі і Францыі. Правядзенне такіх мерапрыемств павінна садзейніцачь не только захаванню памяці аб славутых ураджэнцах Беларусі, але і спрыяць лепшаму паразуменню французамі беларускай культурный спадчыны, лепшаму паразуменню Беларусі ўвогуле.

У 2020 г. плянуецца правесьці пленэр, прысвечаны іншаму вядомаму мастаку Парыжскай школы Міхаілу Кікоіну (Michel Kikoïne), які ў гады Другой сусветнай вайны таксама хаваўся ад пераследаў нацыстаў у дадзеным рэгіёне ў вёсачцы Анэй сюр Сірэн (Annay-sur-Serein), а таксама ўсталяваць памятную дошку на доме, у якім пражываў мастак. Мяркуецца, што арганізатарамі мерапрыемства выступяць Пасольства Беларусі ў Францыі, асацыяцыя сяброў музея г. Наер (Association AAMANN (Association Amis du Musée de l’Art naïf de Noyers), асацыяцыя «Беларусь – Бургундыя», беларуская грамадская асацыяцыя “Спадчына і час”. У пленэры плануецца ўдзел навучэнцаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Гомеля — роднага горада Міхаіла Кікоіна.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці