:

Аб беларуска-французскім супрацоўніцтве ў галіне выяўленчага мастацтва

21.02.2017 г.

19 лютага 2017 г. Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка правёў перамовы з Катрын Жаэг, Прэзідэнтам Салона мастацтваў ”Малюнак і акварэль“, і Жанам Портам, куратарам Салона ”Параўнанне“, якія штогод праходзяць у рамках адной з буйнейшых міжнародных выстаў сучаснага мастацтва ”Art Capital“ у славутым парыжскім Гран-Пале.

З французскага боку падчас сустрэчы выказаны станоўчыя ацэнкі супрацоўніцтва, якое ўсталявана за апошні час, дзякуючы падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі, паміж беларускімі і французскімі мастакамі. Дадзена высокая ацэнка адкрыццю ўпершыню ў 2015 г. павільёна беларускіх мастакоў у рамках экспазіцыі ”Art Capital“ у г.Парыжы, а таксама выказана ўдзячнасць за высокі ўзровень арганізацыі сумеснай выставы французскіх і беларускіх мастакоў у снежні 2016 г. у г.Мінску, якія раней прымалі ўдзел у выставе ”Art Capital“.

З французскага боку падкрэслена зацікаўленасць у далейшым развіцці і пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы выяўленчага мастацтва з Беларуссю.

Дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб арганізацыі павільёна Беларусі на чарговай выставе ”Art Capital“ у Гран-Пале, якая адбудзецца ў г.Парыжы ў лютым 2018 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці