:

«Культура бортніцтва Беларусі і Польшчы” ўключана ў Рэпрезентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (ЮНЕСКА)

18.12.2020 г.

17 снежня 2020 г. Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА падчас 15-й сесіі прыняў рашэнне аб уключэнні сумеснай намінацыі Беларусі і Польшчы “Культура Бортніцтва” ў Рэпрезентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (ЮНЕСКА).

Уключэнне элемента ў Спіс ЮНЕСКА стала вынікам сумеснай працы нацыянальных камісій па справах ЮНЕСКА, міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, мясцовых супольнасцяў бортнікаў, няўрадавых арганізацый і экспертаў двух краін.

Бортніцтва — гэта старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол (баровак) у штучных дуплах — борцях.

З укючэннем “Культуры бортніцтва Беларусі і Польшчы” спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА налічваюць чатыры беларускіх элементы. Раней былі ўключаны святочны калядны абрад “Калядныя цары” ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці (2009 г.), ”Святкаванне ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай” (Будслаўскі фэст)” (2017 г.) у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, абрад “Юраўскі карагод” у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці