:

Аб наведванні Ж.Дэпардзьё Пасольства Беларусі ў Францыі ў Дзень Незалежнасці Беларусі

03.07.2015 г.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 2015 г. Пасольства Беларусі ў Францыі наведаў славуты французскі акцёр Жэрар Дэпардзьё.

Ж.Дэпардзьё павіншаваў супрацоўнікаў беларускай дыпмісіі з нацыянальным святам. Акцёру былі прапанаваны для дэгустацыі стравы беларускай нацыянальнай кухні.

На сустрэчы з Паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушка вядомы французскі кінакцёр адзначыў, што ў наш час не так многа краін, якія як Беларусь здольны праводзіць самастойную палітыку ў інтарэсах сваіх народаў.

Ж.Дэпардзьё азнаёміўся з выставай ”Арт Zabor“, якая размешчана на агароджы Пасольства Беларусі і якая дэманструе рэпрадукцыі карцін васьмі сучасных беларускіх мастакоў. Французскі акцёр падкрэсліў, што высока ацэньвае намаганні Пасольства па знаёмству шырокай французскай грамадскасці з Беларуссю.

З нагоды Дня Незалежнасці нашай дзяржавы Ж.Дэпрадзьё пажадаў беларускаму народу шчасця, росквіту і дабрабыту.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці