:

Беларусь прымае ўдзел у памятнай цырымоніі

22.06.2020 г.

22 чэрвеня 2020 г. з нагоды святкавання 75-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на ваенных могілках г. Нуйе-сен-Мартэн (дэпартамент Уаз) адбылася штогадовая памятная цырымонія ўскладання вянкоў да манумента савецкім ваеннапалонным і ўдзельнікам французкага руху супраціву.
У мерыпрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі пасольств Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, а таксама прадстаўнікі мясцовых уладаў.
Ад імя Беларусі вянок да манумента ўсклала Часовы Павераны ў справах Беларусі ў Францыі Алена Шпакава.


Напрыканцы цырымоніі ўдзельнікі мерапрыемства адзначылі ўклад народаў у сумесную барацьбу з нацызмам, кіраўнікі дыпмісій падзякавалі ўладаў і грамадскасць г.Нуйе-сен-Мартэна за беражлівае стаўленне да памяці савецкіх салдат, загінуўшых у гэтых мясцінах падчас вайны.


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці