:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Францыі П.Латушкі з беларускім мастаком Р.Заслонавым

15.06.2018 г.

14 чэрвеня 2018 г. Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка правёў сустрэчу з беларускім мастаком Раманам Заслоновым, які пражывае ў Францыі.

Падчас сусрэчы П.Латушка і Р.Заслонаў адзначылі выніковасць праведзеных на працягу 2015-2018 гг. шэрагу праектаў у сферы выяўленчага мастацтва ў Беларусі і па-за яе межамі:

- персанальныя выставы Р.Заслонава ў г.Мінску, г.Гомеле, г.Віцебску, г.Орша, арганізаваныя пры падтрымцы і садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Францыі;

- павільён Беларусі ў рамках правядзення Венецыянскага біенале ў 2017 г., арганізаваны па ініцыятыве Р.Заслонова і пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, МЗС Беларусі, пасольстваў Беларусі ў Італіі, Францыі і Аўстрыі, а таксама Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь;

- прэзентацыя у г.Парыжы і г.Мінску нацыянальнага беларускага павільёна, які быў прадстаўлены ў г.Венецыі ў 2017 г., пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Францыі і Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь;

- выставы твораў Р.Заслонава ў рамках эканамічнай прэзентацыі Беларусі ў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ў г.Парыжы.

Суразмоўцы таксама абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва па прэзентацыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці