:

Аб вяртанні культурных каштоўнасцей у Беларусь

21.05.2019 г.

У рамках працы па вяртанні культурных каштоўнасцей у Рэспубліку Беларусь Пасольствам разам з беларусамі, якія пражываўць у Францыі, рэалізаваны чарговы праект.

Пры дапамозе актыўнага прадстаўніка беларускай дыяспары ў Францыі Анастасіі Данілавай рэалізаваны праект па набыцці для фондаў Мірскага замка французскай шпалеры ручной працы XVII стагоддзя. Трэба адзначыць, што менавіта дадзеная шпалера ніколі раней не знаходзілася на тэрыторыі нашай краіны, але яна належыць да эпохі, калі менавіта такія шпалеры заходнееўрапейскай вытворчасці ўпрыгожвалі замкі і палацы беларускай шляхты, у тым ліку і Мірскі замак.

Шпалера з выявай замка памерам 272х317 см. выраблена ў г.Абюсон дэпартамента Лімузэн з выкарыстаннем воўны і шоўку (выява дадаецца) і раней знаходзілася ў прыватнай калекцыі.

Гэта ўжо другая шпалера, набытая для Мірскага замка пры дапамозе і непасрэдным удзеле А.Данілавай. Першая шпалера была перададзена ў Мірскі замак летась. У гэтым годзе таксама плануецца перадача ў дар трох веераў XIX стагоддзя з калекцыі А.Данілавай у фонд Мірскага замка.

Пасля правядзення неабходнай працы па рэстаўрацыі, шпалера зойме сваё месца ў экспазіцыі аб’екта Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пасольства будзе працягваць працу па вяртанні культурных каштоўнасцей у Беларусь, у тым ліку з прыцягненнем прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці