:

Беларусь прымае ўдзел у 212-й сесіі Выканаўчага савета ЮНЕСКА

13.10.2021 г.

Дэлегацыя Беларусі на ўзроўні Пастаяннага прадстаўніцтва прымае ўдзел у 212-й сесіі Выканаўчага савета ЮНЕСКА, якая праходзіць у Парыжы з 6 па 20 кастрычніка 2021 г. Нягледзячы на санітарна-эпідэміялагічныя абмежаванні ў сувязі з пандэміяй COVID-19, сесія праводзіцца ў вочным фармаце.

Парадак дня ЮНЕСКА складаецца з больш за 50 пунктаў. У цэнтры пільнай увагі арганізацыі – пытанні падтрымкі і ўмацавання сістэм адукацыі. Сесія прысвечана разгледжанню дакладаў Выканаўчага савета і Генеральнага дырэктара аб выкананні Праграмы і бюджэту, далейшых крокаў па ажыццяўленню стратэгічных дакументаў ЮНЕСКА, фінансавых, адміністрацыйных і кадравых пытаннях, а таксама падрыхтоўцы да 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі. Адбудзецца галасаванне па кандыдатуры Генеральнага дырэктара на перавыбранне.

12 кастрычніка 2021 г. падчас пленарнага пасяджэння 212-й сесіі Выканаўчага савета адбыўся выступ беларускай дэлегацыі. У ім беларускі бок звярнуў увагу на высокі ўзровень супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА па розных напрамках дзейнасці Арганізацыі.

Адначасова акцэнтавалі недапушчальнасць палітызацыі пляцоўкі ЮНЕСКА і неабходнасць факусавацца на вырашэнні надзённых падмандатных праблем арганізацыі.

Беларуская дэлегацыя падкрэсліла, што для дасягнення агульных мэтаў неабходна больш эфектыўна ўжываць такія інструменты ЮНЕСКА, як Праграма ўдзелу, Форум моладзі, Стратэгія ў галіне тэхналагічных інавацый у адукацыі, міжнародныя дні, прэміі ЮНЕСКА і іншыя.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці