:

Беларусь прымае ўдзел у рабоце 211-й сесіі Выканаўчага савета ЮНЕСКА

15.04.2021 г.

З 7 па 21 красавіка 2021 г. у Парыжы праходзіць 211-я сесія Выканаўчага савета ЮНЕСКА. Ва ўмовах каронавіруснай пандэміі сесія арганізавана пераважна ў анлайн-рэжыме.

Галоўная ўвага Выканаўчага савету будзе нададзена абмеркаванню праектаў сярэднетэрміновай стратэгіі ЮНЕСКА на 2022-2029 гг., Праграмы і бюджэту на 2022-2025 гг., інтэрв’ю з кандыдатам на перавыбранне на пасаду Генеральнага дырэктара О.Азуле, а таксама падрыхтоўцы 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА . Чакаецца прыняцце рэзалюцый аб заснаванні міжнародных дзён біясферных запаведнікаў і геаразнастайнасці, сааўтарам якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь.

13 красавіка 2021 г. падчас пленарнага пасяджэння 211-й сесіі Выканаўчага савету адбыўся выступ кіраўніка беларускай дэлегацыі, Пасла, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА Ігара Фісенкі.

Ігар Фісенка звярнуў увагу на недапушчальнасць палітызацыі пляцоўкі ЮНЕСКА і неабходнасць сфакусавацца на вырашэнні надзённых падмандатных праблем арганізацыі, у першую чаргу садзейнічаць хутчэйшаму вяртанню больш за 100 мільёнаў дзяцей у школы, якія з-за пандэміі не маюць сёння гэтай магчымасці. Для вырашэння праблемы кіраўнік беларускай дэлегацыі заклікаў ЮНЕСКА садзейнічаць, у тым ліку, прыярытэтнаму доступу настаўнікаў да вакцынацыі.

Беларускі прадстаўнік пры ЮНЕСКА таксама нагадаў, што сумесная культурная спадчына – гэта агульны набытак. Яе захаванне і папулярызацыя не павінны залежыць ад палітычнай кан’юнктуры.

Праінфармаваў дзяржавы-члены, што ў перыяд пандэміі Беларусь працягвае выконваць усе сацыяльныя дзяржаўныя абавязкі па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця. Паводле ацэнак міжнародных экспертаў, сёння прагрэс нашай краіны па дасягненню мэтаў устойлівага развіцця складае 70 адсоткаў.

Падзякаваў ЮНЕСКА за эфектыўнае супрацоўніцтва, вынікам якога стала ўключэнне пяці беларускіх праектаў у Праграму ўдзелу на 2021-2022 гг.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці