Натарыяльныя дзеянні для грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Партугаліі
Натарыяльныя дзеянні для грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Партугаліі, таксама могуць ажыццяўляцца консульскай службай Расіі ў Партугаліі.
Прыём грамадзян Беларусі у консульскай установе Расіі ажыццяўляецца на падставе хадайніцтва консульскай службы Пасольства ў Францыі.
Для афармлення хадайніцтва неабходна прадаставіць у консульскую службу Пасольства (выслаць на e-mail fr.consul@mfa.gov.by):
♦ заяву;
♦ копію дакумента, які пацвярджае права заяўніка на знаходжанне ў Партугаліі (пасведчанне на жыхарства, пашпарт грамадзіна Партугаліі, дэкларацыя аб набыцці замежнага грамадзянства Партугаліі);
♦ копію беларускага пашпарта (разварот з фатаграфіяй; з беларуска-рускім напісаннем прозвішча, з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства (прапіскай) у Беларусі (пры наяўнасці).
За выкананне расійскім бокам натарыяльных дзеянняў ў дачыненні да грамадзян Беларусі консульскі збор спаганяецца згодна з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі.