Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная ЮНEСКА Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА

Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА


Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) з 1954 года.

Для Беларусі ЮНЕСКА выступае ў ролі аднаго з важных форумаў для кантактаў і абмену інфармацыяй у галінах адукацыі, навукі, культуры і камунікацыі. Яскравым адлюстраваннем аўтарытэта нашай краіны ў гэтай міжнароднай арганізацыі з’яўляецца абранне Беларусі ў Выканаўчую раду ЮНЕСКА ў чацверты раз на 2009-2013 гг. Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА мае практычны характар. Яно адкрывае перад установамі адукацыі, навукі і культуры нашай краіны магчымасці ўдзелу ў міжнародных інтэлектуальных абменах для прыцягнення міжнароднага вопыту, інфармацыйных матэрыялаў, экспертнай і тэхнічнай дапамогі. Міжнародныя дакументы, распрацаваные ЮНЕСКА, з’яўляюцца добрай падставай для падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў і арыенцірам пры фарміраванні нацыянальнай палітыкі ў адпаведных галінах.

Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА — з’яўляецца міжведамасным органам, адказным за ўзаемадзеянне з ЮНЕСКА беларускіх дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый і прыватных асоб, якія дзейнічаюць у мэтах развіцця адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі. Створана ў 1956 годзе. Камісія распрацоўвае прапановы па пытаннях пазіцыі Рэспублікі Беларусь адносна супрацоўніцтва з ЮНЕСКА, вызначае прыярытэтныя для Беларусі напрамкі супрацоўніцтва ў рамках гэтай міжнароднай арганізацыі, заахвочвае і садзейнічае актыўнасці ўстаноў краіны, якія ўзаемадзейнічаюць з ЮНЕСКА. Нацкамісію ўзначальвае Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макей.


Асноўныя накірункі супрацоўніцтва

Адукацыя

Садзейнічанне развіццю адукацыі на ўсіх узроўнях, павышэнне якасці адукацыі. Фарміраванне сістэмы адукацыі ў рэгіёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Выкарыстанне новых тэхналогій у адукацыі, распрацоўка падручнікаў і метадычных дапаможнікаў.

Кафедры ЮНЕСКА
На Беларусі створаны і дзейнічаюць 7 кафедр ЮНЕСКА:
1993 г. – Кафедра правоў чалавека і дэмакратыі, Беларускі дзяржаўны універсітэт;
1995 г. – Кафедра навук аб навакольным асяроддзі і менэджменце, Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт ім. А.Сахарава;
1996 г. – Кафедра энергахахоўвання і аднаўляльных крыніцаў энергіі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт;
1997 г. – Кафедра культуры міра і дэмакратыі, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы пры БДУ;
1999 г. – Кафедра “Рашэнне пытанняў міра і талерантнаcці праз вывучэнне моў і грамадскую адукацыю”;
2003 г. – Кафедра па інфармацыйных тэхналогіях і праву, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
2011 г. – Кафедра па навуковай адукацыі з акцэнтам на прыродныя навукі, Беларускі дзяржаўны універсітэт


Асацыяваныя школы ЮНЕСКА (ASPnet)

У праекце ASPnet прымаюць удзел 11 школ Беларусі, якія сумесна з клубамі і кафедрамі ЮНЕСКА, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізаціямі садзейнічаюць адукацыі і выхаванню ў духе ідэалаў і праграм ЮНЕСКА.

Праграмы дзейнасці: «Ідэалы і дзейнасць ААН і ЮНЕСКА”, “Адукацыя і выхаванне ў духе міра”, “Знаёмства з культурай і традыцыямі краін, народаў міра”, “Культура Беларусі ў інфраструктуры культуры народаў міра”, “Мовы народаў міра”, “Экалагічная адукацыя” і інш.

Клубы ЮНЕСКА

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне „Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” уключае 67 клубаў ў Рэспубліцы Беларусь. Дзейнаць клубаў ажыццяўляецца ў рамках 13 праграм ЮНЕСКА, сярод якіх „Універсітэты клубаў ЮНЕСКА”, “Школа лідара”, “Культура міра”, “Правы чалавека і дзіцяці”, “Навакольнае асяроддзе”.

Падрабязная інформацыя аб дзейнасці клубаў ЮНЕСКА размешчана на сайце

belau.info


Навука

Распрацоўка эфектыўных стратэгій у галіне водных рэсурсаў і біялагічнай разнастайнасці ў мэтах забеспячэння ўстойлівага развіцця рэгіёнаў. Стварэнне трансгранічнай ўсходне-еўрапейскай мадэлі рэгіянальнай экалагічнай сеткі і яе інтэграцыя ў агульнаеўрапейскую і сусветную экалагічную сетку. Умацаванне нацыянальнага патэнцыяла, актывізацыя рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі кадраў і навуковых даследаванняў.

Праграма ЮНЕСКА “Чалавек і біясфера”

Беларускі нацыянальны камітэт па праграме ЮНЕСКА „Чалавек і біясфера”

220072 Мінск, пр. Пераможцаў 66, к.443

Факс: +375 17 284 04 81;

e-mail: mab@mserv.bas-net.by

Біясферныя запаведнікі:

1978 г. – Бярэзінскі біясферны запаведнік

1993 г. – Белавежская Пушча

 

Міжнародная гідралагічная праграма

Дзяржаўны камітэт па Міжнароднай гідралагічнай праграме

Дзяржаўны камітэт па гідраметэаралогіі

220600 Мінск, вул. Камсамольская 16

тэл.: +375 17 226 77 25, +375 17 264 03 20, +375 17 223 56 63, + 375 17 264 03 35


Міжнародная праграма геалагічнай карэляцыі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Інстытут геалагічных навук

220141 Мінск, вул. Купрэвіча 7,

e-mail: aretsky@igs.ac.by


Дзейнасць па захаванню і выкарыстоўванню водных рэсурсаў і біялагічнай разнастайнасці

Каардынацыйны цэнтр па супрацоўніцтву з ЮНЕСКА і іншымі міжнароднымі арганізацыямі


Культура

Прасоўванне кандыдатур Беларусі ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Садзейнічанне развіццю культурнага і экалагічнага турызма на падставе аб’ектаў культурнай і прыроднай спадчыны. Дзейнасць па захаванню нематэрыяльнай спадчыны Беларусі. Прасоўванне кандыдатур у Спіс шэдэўраў нематэрыяльнай і вуснай спадчыны чалавецтва.


Захаванне культурнай і прыроднай спадчыны

1992 г. — Белавежская Пушча ўнесена ў спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА ў якасці трансгранічнага аб’екта сусветнай прыроднай спадчыны.

2000 г. — Палацавы комплекс “Мір” унесен у спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА як выдатны ўзор цэнтральна-еўрапейскага замка і адлюстраванне значных гістарычных падзей і культурных традыцый.

2004 г. — Распрацаваны і зацверджаны Спіс нацыянальнай культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі, у які былі ўключаны 11 аб’ектаў.

2005 г. — У спіс Сусветнай спадчыны ўнесены Палацава-паркавы ансамбль “Нясвіж” і Геадэзічная дуга Струвэ (сумесна з Эстоніяй, Латвіяй, Фінлядыяй, Літвой, Нарвегіяй, Малдовай, Расіяй, Швецыяй, Украінай).

Аб’екты сусветнай спадчыны:

1992 г. — Белавежская Пушча (Беларусь/Польшча)

2000 г. ––„Мірскі замак”

2005 г. — Палацава-паркавы ансамбль „Нясвіж”

2005 г. — Геадэзічная дуга Струвэ (Беларусь/Латвія/Літва/Малдова/Нарвегія/Расія/Украіна/Фінлядыя/Швецыя/Эстонія)


Захаванне вуснай і нематэрыяльнай спадчыны

2009 г. – Абрад “Калядныя Цары” унесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновага захавання

Беларускі Нацыянальны цэнтр міжнароднага інстытута тэатра


Камунікацыя і інфармацыя

Пашырэнне доступа к культурным каштоўнасцям і дакументальнай спадчыне Беларусі шляхам іх пераносу на лічбавыя носьбіты.

2000 г. — створаны Цэнтр інфармацыі і дакументацыі ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый пры Нацыянальнай бібліятэцы.


Праграма “Памяць свету”

2009 – у рэгістр “Памяць свету” унесена Нясвіжская калекцыя архіўных і бібліятэчных матэрыялаў роду Радзівілаў (сумесна з Польшчай, Расійскай Федэрацыяй,  Украінай, Літвой , Фінляндыяй).