:

Аб удзеле П.Латушкі ў закрыцці II Міжнароднага пленэра па жывапісу

27.08.2018 г.

22-26 жніўня ў гг. Вернон і Радпон (Нармандыя, Францыя), адбыўся II Міжнародны пленэр па жывапісу пад назвай «У калысцы імпрэсіянізму», у якім прынялі ўдзел мастакі з Беларусі, Францыі, Кітая, Латвіі і Расіі.

Даведачна: г.Вернон знаходзіцца каля вядомай камуны Жыверні, дзе ствараў свае найбольш славутыя творы Клод Манэ.

Беларусь была прадстаўлена членам Саюза мастакоў Беларусі Ілонай Касабука.

Адным з суарганізатараў пленэра выступіла АГА «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў», якая трэці раз запар арганізавала сумесны выезд у Францыю мастакоў з Беларусі і Кітая.

На афіцыйнай цырымоніі закрыцця міжнароднага пленэру ў Замку Бізі (г. Вернон) Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, адзначыў важнасць падобных міжнародных культурных праектаў, якія садзейнічаюць лепшаму знаёмству з гісторыяй і сучаснасцю школ выяўленчага мастацтва розных краін свету, што адпавядае аднаму з важных падыходаў ЮНЕСКА, — павага да разнастайнасці культураў і дыялог з’яўляюцца найлепшым падмуркам да міжнароднага супрацоўніцтва.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка і старшыня аргкамітэта пленэру Ганна Філімонава ўручылі дыпломы ўдзельнікам мерапрыемства.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці