:

Аб сустрэчы П.Латушкі з Народным мастаком СССР З.Цэрэтэлі

01.02.2017 г.

27 студзеня 2017 г. у г.Парыжы Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка правёў сустрэчу з Народным мастаком СССР, Прэзідэнтам Расійскай акадэміі мастацтваў, Паслом ЮНЕСКА Зурабам Цэрэтэлі.

У ходзе сустрэчы П.Латушка выказаў удзячнасць З.Цэрэтэлі за ўдзел у міжнароднай выставе сучаснага мастацтва ”Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока“, у рамках якой прадстаўлены 3 працы сусветна вядомага мастака і скульптара.

П.Латушка запрасіў З.Цэрэтэлі прыняць удзел у адкрыцці выставы ”Ад Лісабона праз Мінск, Маскву да Уладзівастока“, якое запланавана ў другой палове лютага 2017 г. у сталіцы Расіі.

Падчас сустрэчы таксама былі абмеркаваны падыходы да рэалізацыі шэрагу новых міжнародных культурных праектаў, у тым ліку выставы, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння Народнага мастака СССР і Беларусі Міхаіла Савіцкага.

У ходзе размовы З.Цэрэтэлі прапанаваў разгледзець магчымасць заключэння пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Расійскай акадэміяй мастацтваў і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці