:

Аб удзеле беларускага калектыву “Рэй” у Міжнародным фестывалі ў Францыі

15.08.2017 г.

У розных гарадах французскага рэгіёна Брэтань прайшоў 22 міжнародны фестываль “Сусветны фальклор” (“Folklores du monde”), у якім упершыню прыняў удзел гурт “Рэй” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

Канцэрты калектыву заўсёды праходзілі з вялікім поспехам пры поўных залах, а на адкрытых пляцоўках пры шматлікай публіцы. Удзел у фестывалі беларускіх артыстаў выклікаў вялікую зацікаўленасць рэгіянальнай прэсы. Дзякуючы фестывалю многія жыхары Брэтані ўпершыню адкрылі для сябе беларускую фальклорную музыку.

Выступленне гурта “Рэй” было арганізавана Беларускім дзяржаўным педагагічным ўніверсітэтам імя М.Танка, Нацыянальнай секцыяй Міжнароднага савету па арганізацыі фальклорных фестываляў пры ЮНЕСКА (CIOFF-Беларусь) і Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці