:

Аб адкрыцці выставы мастакоў сучаснай Віцебскай школы ў г.Парыжы

22.03.2019 г.

21 сакавіка 2019 г. у г.Парыжы пры садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Францыі ў галерэі “Intelligence”, якая знаходзіцца ў самым цэнтры сталіцы Францыі ў 100 метраў ад Луўра, адбылося адкрыццё выставы твораў сучасных беларускіх мастакоў з г.Віцебска.

На выставе прадстаўлены творы Віктара Шылко, Сяргея Давыдовіча, Алега Захарэвіча, Сяргея Плотнікава, Алега Крошкіна, Алега Скаванодка, Мікалая Дундзіна.

Арганізатарамі выставы выступілі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, актыўны прадстаўнік беларускай дыяспары ў Францыі Анастасія Данілава, якая зэяўляецца таксама куратарам выставы.

Пасол Беларусі ў Францыі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Ігар Фісенка на адкрыцці выставы адзначыў важнасць прадстаўлення беларускага мастацтва па-за межамі краіны, падкрэсліў, што шмат выхадцаў з Беларусі і менавіта з г.Віцебска на пачатку ХХ стагоддзя фактычна заклалі падмурак адной з самых вядомых школ сучаснага мастацтва ў свеце – Парыжскай школы. І.Фісенка таксама адзначыў, што летась у г.Парыжы прайшла выстава “Шагал, Малевіч, Лісіцын. Авангард у Віцебску 1918–1920”, а ў гэтым годзе пры садзейнічанні пасольства французскія аматары жывапісу маюць магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі віцебскімі мастакамі, спадкаемцамі знакамітых майстроў мінулага стагоддзя.

На адкрыцці выставы прысутнічалі прадстаўнікі Парламента і органаў дзяржаўнага кіравання Францыі, ЮНЕСКА, дыпламатычнага корпусу, французскай грамадскасці і беларускай дыяспары.

Мерапрыемства выклікала вялікую зацікаўленасць патрабавальнай Парыжскай публікі і атрымала станоўчыя водгукі сярод прафесіяналаў.

 

Выстава будзе праходзіць у г.Парыжы да 31 сакавіка 2019 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці