:

Аб правядзенні мерапрыемства па пытаннях сямейнага права Францыі

03.06.2019 г.

 

1 чэрвеня 2019 г. у прыгарадзе Парыжа – горадзе Фантэнэ-о-Роз – прайшла канферэнцыя па пытаннях сямейнага права Францыі. Мерапрыемства было арганізавана Пасольствам Беларусі ў Францыі ва ўзаемадзеянні з культурнай асацыяцыяй “Франка-Беларускае сяброўства”. Мэтай сустрэчы стала неабходнасць паляпшэння досведу беларускіх грамадзян, якія пражываюць у Францыі, ў пазначанай сферы ў мэтах абароны іх правоў.

Прэзентацыя была прадстаўлена Аляксандрам ЭГА ДЭВЕЗА-БАРО, доктарам юрыдычных навук, прафесарам, які на працягу многіх гадоў выкладае грамадзянскае і сямейнае права, з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў па тлумачэнню гэтай галіны права. Ён таксама з’яўляецца адвакатам і ўладальнікам адвакацкай кампаніі, якая рэгулярна вядзе справы па сямейных спрэчках у Тулузе і Парыжы, а таксама ва ўсіх іншых судовых інстанцыях Францыі.

На канферэнцыі прадстаўлены розныя аспекты судовых разбіральніцтваў па сямейных пытаннях. Падчас мерапрыемства разгледжаны пытанні шлюбу, правоў і абавязацельстваў мужа і жонкі, рэжымаў сямейнай маёмасці, а таксама пытанні падзелу маёмасці і дзяцей. Былі разгледжаны і іншыя пытанні.

Консульскі супрацоўнік Пасольства Беларусі ў Францыі Аляксандр МАЦУКОЎ таксама адказаў на іншыя пытанні консульскага характару, якія паступілі ад ўдзельнікаў мерапрыемства.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці