:

Аб адкрыцці ў г.Парыжы выставы фотаздымкаў ураджэнца Беларусі Ю.Чаховіча

04.12.2018 г.

 

3 снежня 2018 г. у штаб-кватэры ЮНЕСКА ў г.Парыжы прайшла арганізаваная пастаяннымі прадстаўніцтвамі Літвы і Беларусі цырымонія адкрыцця фотавыставы Юзафа Чаховіча.

200-годдзе нараджэння Ю.Чаховіча было ўключана па ініцыятыве Літвы і пры падтрымцы Беларусі, Латвіі, Польшчы, Украіны на 39-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў каляндар памятных дат, якія святкуюцца ў 2018 годзе пад эгідай ЮНЕСКА.

Ю.Чаховіч (1818–1888 гг.) – знакаміты фатограф апошняй трэці ХІХ стагоддзя нарадзіўся ў 1818 г. у Полацкім павеце, скончыў гімназію ў г.Віцебску. У 1863–1865 гг. трымаў фотаатэлье ў г.Віцебску. Працаваў таксама ў Англіі і Францыі. У 1876–1888 гг. жыў і працаваў у г.Вільні. Быў вядомы як выдатны партрэтыст, таксама зрабіў шмат пейзажных фотаздымкаў гг. Гродна, Кіеў, Вільня, Коўна і інш., першым стаў фотаграфаваць інтэр’еры касцёлаў і палацаў.

 

На цырымоніі адкрыцця выставы прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры ЮНЕСКА, супрацоўнікі сакратарыята арганізацыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці