Аб сустрэчы П.Латушкі з Прэзідэнтам групы сяброўства “Францыя-Беларусь” Нацыянальнай асамблеі Францыі
07.04.2017 г.6 красавіка 2017 г. у Парламенце Францыі адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з Прэзідэнтам групы сяброўства “Францыя-Беларусь” Нацыянальнай асамблеі Францыі Нікаля Дзюікам.
Падчас сустрэчы П.Латушка паінфармаваў Н.Дзюіка аб фарміраванні ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь новай рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Парламентам Францыі. Абмеркаваны перспектывы арганізацыі двухбаковых сустрэч беларускіх і французскіх парламентарыяў.
Н.Дзюік прадставіў інфармацыю аб ходзе выбарчых кампаній, якія адбываюцца ў Францыі. П.Латушка і Н.Дзюік абмеркавалі таксама пытанні развіцця ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны шэраг праектаў у рамках беларуска-французскага супрацоўніцтва ў эканамічнай і культурнай сферах.