:

Аб урачыстасцях, прымеркаваных да 75-годдзя стварэння эскадрыллі “Нармандыя-Нёман”

21.11.2017 г.

21 лістапада 2017 г. ў г.Руан адбыліся  ўрачыстасці, прымеркаваныя да 75-годдзя стварэння эскадрыллі “Нармандыя-Нёман”. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, прадстаўнікі пасольстваў Расіі і Сербіі, кіраўніцтва рэгіёна Нармандыя, горада Руан, дэпутаты рэгіянальнага Савету, ваенныя кіраўнікі, вучні гарадскіх школ і прадстаўнікі французскіх грамадскіх арганізацый, у тым ліку асацыяцыі “Нармандыя-Нёман”.

Удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да помніка “Нармандыя-Нёман”, які знаходзіцца насупраць мэрыі г.Руан — сталіцы рэгіёна Нармандыя. Каля помніка “Нармандыя-Нёман” былі ўзняты сцягі Францыі, Беларусі і Расіі. У мэрыі г.Руан была адчынена экспазіцыя, прысвечаная гісторыі эскадрыллі “Нармандыя-Нёман”.

Пад час урачыстасці перад прысутнымі выступіў Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, які адзначыў, што ў Беларусі памятаюць подзвіг французскіх лётчыкаў, якія  змагаліся за вызваленне беларускай зямлі, падкрэсліў, што беларусаў і французаў аб’ядноўвае сумесная агульная гісторыя змагання за вызваленне Еўропы ад фашысцкіх захопнікаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці