:

Аб сустрэчах П.Латушкі з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання Іспаніі

01.03.2017 г.

28 лютага – 1 сакавіка 2017 г. Пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Павел Латушка правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай і мясцовай улады Іспаніі.

Падчас сустрэчы з палітычным дырэктарам МЗС Іспаніі Энрыке Мора Бенавентэ быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковых беларуска-іспанскіх адносін, а таксама тэматыка ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза.

П.Латшука і Э.Бенавентэ ўзгаднілі правядзенне бліжэйшым часам кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, інфармавалі аб гатоўнасці да падпісання шэрагу двухбаковых пагадненняў, абмеркавалі правядзенне эканамічных мерапрыемстваў, разгледзелі пытанні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях. Суразмоўцы асобна спыніліся на пытаннях узаемадзеяння ў сферы энергетыкі.

Пасол Беларусі і палітычны дырэктар МЗС Іспаніі пацвердзілі правядзенне III Беларуска-іспанскага бізнес-форуму, які плануецца арганізаваць у Мадрыдзе ў другой палове 2017 г.

У ходзе сустрэчы П.Латушкі з Дзяржаўным сакратаром па пытаннях турызму Іспаніі Мацільдай Пастар дасягнута дамоўленасць падрыхтаваць да падпісання двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы турызму.

Бакі дамовіліся прапрацаваць магчымасць узаемнага ўдзелу прадстаўнікоў турыстычнай сферы ў міжнародных выставах ў Мінску і Мадрыдзе.

П.Латушка правёў таксама сустрэчу з мэрам Малагі Франсіска дэ ла Торрэ, па выніках якой дасягнуты дамоўленасці аб арганізацыі гандлёва-эканамічнай прэзентацыі Беларусі, прапрацоўцы сумесных праектаў у культурнай і турыстычнай сферах, што будзе спрыяць развіццю беларуска-іспанскага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Мэр Малагі падзякаваў за ўдзел беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Аляксандрам Шумілінам у міжнароднай выставе ”Transfiere 2017“, якая прайшла ў Малаге ў лютым б.г.

Ф. дэ ла Торрэ вітаў адкрыццё Пасольства Беларусі ў Іспаніі, што, на яго думку, надасць дадатковы імпульс двухбаковаму ўзаемадзеянню ў розных сферах.

Акрамя таго, адбыліся сустрэчы П.Латушкі з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, падчас якіх абмеркаваны перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у галіне эканомікі і культуры.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці