:

Аб канцэрце ў Парыжы ў рамках Трэціх беларускіх музыкальных сезонаў у Францыі

31.05.2018 г.

У рамках Трэціх беларускіх музыкальных сезонаў у Францыі 30 мая 2018 г. Пасольствам Беларусі ў Францыі сумесна з Франка-Беларускай музычнай Асацыяцыяй «La Vie En Musique» (“Жыццё ў музыцы”), якую ўзначальвае Георгій Сасноўскі, вядомы беларускі музыкант і кампазітар, які пражывае ў Францыі, быў праведзены канцэрт камернай музыкі.

У канцырце прынялі ўдзел два беларускіх таленавітых музыканта – Лізавета Лесун (віяланчэль) і Таццяна Вайновіч (фартэпіяна). Музыканты выканалі творы сусветна вядомых кампазітараў: Баха, Гайднэ, Бакерыні, Сэн-Санса, Рахманінава.

Акрамя канцэрта адбылося адкрыццё выставы жывапісу беларускіх мастакоў “Сусвет Хаіма Суціна”, прысвечанай творчасці славутага мастака Парыжскай школы жывапісу, які нарадзіўся ў Беларусі ў гарадскім пасёлку Смілавічы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня групы сяброўства “Францыя-Беларусь” Нацыянальнай асамблеі Францыі Крыстоф Ляжён, прадстаўнікі французскай грамадскасці, а таксама беларускай дыяспары.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці