:

Аб выхадзе нумара часопіса “Мастацтва”, прысвечанага беларуска-французскім стасункам у сферы культуры

05.12.2018 г.

30 лістапада 2018 г. выйшаў чарговы нумар часопіса “Мастацтва” за лістапад 2018 г. Нумар на 60 аркушах падрыхтаваны сумесна рэдакцыяй часопіса і Пасольствам Беларусі ў Францыі, Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА і прысвечаны развіццю беларуска-французскіх стасункаў у галіне культуры ў асноўным за перыяд 2013–2018 гг. Дадзены нумар з’яўляецца першым нумарам часопіса “Мастацтва”, выдадзеным на дзвюх мовах – беларускай і французскай.

Выданне часопіса ўключае 14 артыкулаў па тэмах: візуальнае мастацтва, музыка і танец, тэатр, дызайн і “беларуская” арт-мапа г.Парыжа. Акрамя асноўных тэм артыкулы часопіса распавядаюць аб развіцці супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай Францыі, аб дзейнасці беларуска-французскіх культурных асацыяцый.

Па ініцыятыве і пры садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Францыі за згаданы перыяд рэалізаваны шэраг буйных праектаў па прэзентацыі беларускай культуры, у рамках якіх арганізавана больш за 200 мерапрыемстваў больш чым у пяцідзесяці гарадах Францыі, якія наведала некалькі сот тысяч жыхароў Францыі. Найбольш знакавымі з іх сталі: дні культуры Беларусі ў Францыі, беларускія музычныя і тэатральныя сезоны ў Францыі, выступленні “Вялікага тэатра”, “Купалаўскага тэатра”, “Тэатра кінаакцёры”, “Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі”, калектываў “Песняры”, “Харошкі”, “Церніца”, “Талака” і інш.

Пры садзейнічанні Пасольства за апошнія пяць год больш за сто беларускіх мастакоў прадставілі свае творы ў розных гарадах Францыі, у тым ліку ў рамках самых прэстыжных выстаў мастацтва – “Восеньскім салоне” на Елісейскіх палях і “Арт Капіталі” ў палацы “Гранд Пале” ў г.Парыжы.

Па ініцыятыве Пасольства адноўлена святкаванне ў Францыі старадаўніх беларускіх традыцый Купаля, Калядак і Дзядоў.

З 2014 года па ініцыятыве Пасольства напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на плошчы Тракадэро ў Парыжы праводзіцца акцыя “Заспяваем Гімн Беларусі разам”, а з 2017 года гэтая акцыя таксама праводзіцца ў Ліёне.

У рамках прызнання ўстаноў і дзеячоў беларускай культуры Пасольства ініцыявала ўручэнне ўзнагарод ЮНЕСКА: у 2015 годзе медаля “Пяць кантынентаў” Вялікаму тэатру Беларусі, у 2016 годзе медалёў “Віктор Гюго” і дыпломаў Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Тамары Ніжнікавай, Расціславу Янкоўскаму і Генадзю Аўсяннікаву, а ў 2017 – Валянціну Елізар’еву і Ігару Лучанку.

Значная ўвага ў працы Пасольства надаецца пытанням вяртання культурных каштоўнасцей у Беларусь. Першым праектам, рэалізаваным у гэтым кірунку, стала выкананне копіі партрэта Марыі Шыманоўскай аўтарства Валенцыя Ваньковіча, арыгінал якога знаходзіцца ў музеі Міцкевіча ў г.Парыжы, арганізаваны ў Беларусі выставы, прысвечаныя Міцкевічу і Дамейку, з калекцый парыжскіх музеяў. Пачата рэалізацыя шэрагу праектаў па вяртанні ў Беларусь твораў мастакоў Парыжскай школы жывапісу, у прыватнасці Шрагі Царфіна, Восіпа Любіча і Міхаіла Кікоіна.

Фінансаванне большасці са згаданых праектаў ажыццяўлялась без прыцягнення бюджэтных сродкаў, пры ўдзеле спонсараў і мецэнатаў.

У часопісе надрукавана інтэрв’ю Пасла Беларусі ў Францыі, Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Паўла Латушкі “Час збіраць камяні”, якое з’яўляецца своеасаблівай справаздачай аб развіцці беларуска-французскіх адносін у галіне культуры за апошнія гады.

Пазнаёміцца са зместам часопіса можна на інтэрнэт-сайце Пасольства Беларусі ў Францыі:

http://france.mfa.gov.by/be/bilateral_relations/cultural/d399ea2d7a5c0592.html

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці