:

Аб правядзенні ў г.Парыжы мерапрыемстваў, прысвечаных Новаму году па старым стыле

14.01.2018 г.

12 студзеня 2018 г. у г.Парыжы ў клубе “Cercle de l’Union interalliée”, які размешчаны ў былым Палацы Ротшыльдаў, адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання ў адпаведнасці з юліянскай традыцыяй Новага года па старым стыле. Клуб “Cercle de l’Union interalliée”, які з’яўляецца адным з самых прэстыжных клубаў Францыі, налічвае больш за стогадовую гісторыю існавання. Членамі клуба з’яўляюцца замежныя паслы, французскія палітыкі, кіраўнікі буйных французскіх кампаній, журналісты, адвакаты, прадстаўнікі французскай арыстакратыі.  

У дадзеных мерапрыемствах прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Францыі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка, Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ЮНЕСКА Аляксандр Кузняцоў, мэр восьмай акругі г.Парыжа Жан Атасэр, прадстаўнікі палітычных, дзелавых колаў і французскай грамадскасці.

У рамках дадзенага мерапрыемства пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі адбыўся паказ моды аўтарства беларускай мастачкі, якая пражывае ў Францыі, Ларысы Нуры-Шакінко. Дэманстрацыя сукенак атрымала высокія ацэнкі французскай публікі.

Дадзенае мерапрыемства наведала больш за сто гасцей.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці