Language

Галоўная Пасольства Навіны

Аб удзеле П.Латушкі ў мерапрыемствах з нагоды Нацыянальнага свята Партугаліі

9-10 чэрвеня 2017 г. у Партугаліі адбываюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Нацыянальнаму святу краіны. Урачыстасці традыцыйна праходзяць у розных гарадах Партугаліі. У гэтым годзе святкаванні адбываюцца ў гістарычным горадзе Партугальскай Рэспублікі – Порту. У мерапрыемствах з нагоды Нацыянальнага святa прымае ўдзел Пасол Беларусі ў Францыі і Партугаліі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка. 

Пасол П.Латушка прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі прывітання паслоў замежных краін, акрэдытаваных у Партугальскай Рэспубліцы, Прэзідэнтам гэтай краіны Марсэлу Рэбэлу ді Соза. Падчас размовы с Прэзідэнтам Партугаліі П.Латушка паінфармаваў кіраўніка краіны аб планах па пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Партугаліяй, падрыхтоўцы беларуска-партугальскага бізнес-форуму ў г.Лісабоне, выніках палітычных кансультацый, якія адбылісь паміж прадстаўнікамі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін у сакавіку 2017 г., а таксама аб міжнародным праекце “Ад Лісабона праз Мінск, Маскву, Астану да Уладзівастока”, які плануецца прадставіць у г.Лісабоне.

Прэзідэнт Партугаліі Марсэлу Рэбэлу ді Соза выказаў удзячнасць беларускаму боку за арганізацыю міжнароднага выставачнага праекту “Ад Лісабона праз Мінск, Маскву, Астану да Уладзівастока”, адзначыўшы, што гэты праект дазваляе будаваць адзіную культурную прастору, якая аб'ядноўвае праз культуру прадстаўнікоў розных краін і народаў.

П.Латушка таксама правеў гутарку з Міністрам замежных спраў Партугальскай Рэспублікі Агушту Сантуш Сілвам, падчас якой была дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі чарговага раўнду беларуска-партугальскіх кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краін.

У рамках урачыстасцяў з нагоды Нацыянальнага свята Партугаліі ў адным з самых старажытных храмаў г.Порту Се до Порту 12 стагоддзя адбыўся канцэрт арганнай музыкі.

Таксама ў г.Порту прайшоў вайсковы парад Узброеных сіл Партугальскай Рэспублікі.