:

Аб цырымоніі перадачы ў дар культурных каштоўнасцей

15.02.2018 г.

14 лютага 2018 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар музею твораў жывапісу і скульптуры з прыватнай калекцыі Георгія Хацянкова, выхадца з Беларусі, які пражывае ў Манака. Фонд Нацыянальнага мастацкага музея папоўнілі работы народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Слабодчыкава, скульптара Галіны Гаравай, жывапісца Аляксея Марачкіна і інш.

У мерапрыемстве прынялі удзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар, Пасол Беларусі ў Францыі і Манака па сумяшчальніцтве Павел Латушка, прадстаўнікі палітычных, культурных і грамадскіх колаў Беларусі.

Г.Хацянкоў – кандыдат гістарычных навук, вядомы калекцыянер жывапісу ХХ стагоддзя. Творы з яго калекцыі сталі асновай для некалькіх буйных выстаў, якія прайшлі ў апошнія гады ў Францыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці