:

Аб выкананні ў Францыі выпускнікамі беларускага харэаграфічнага каледжа галоўных партый у балеце Барыса Эйфмана

03.12.2018 г.

 

З 28 лістапада па 16 снежня 2018 г. у шэрагу буйных гарадоў Францыі (Парыжы, Бардо, Нанце, Ніцы, Тулузе і інш.) праходзіць паказ балета “Анна Каренина” на музыку Пятра Чайкоўскага ў пастаноўцы славутага Тэатра балета Барыса Эйфмана.

Галоўныя партыі выконваюць у тым ліку выпускнікі Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа Любоў Андрэева і Ігар Субоцін. Любоў Андрэева з’яўляецца прыма-балерынай Тэатра балета Барыса Эйфмана, уладальніцай славутай тэатральнай прэміі “Залатая маска”.

З 28 лістапада па 2 снежня з вялікім поспехам балетная пастаноўка была прадстаўлена на адной з самых вялікіх пляцовак г.Парыжа – Палацы Кангрэсаў. Парыжская публіка стоячы вітала выступленне артыстаў балета.

2 снежня на спектаклі прысутнічаў Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.

 

Па завяршэнні спектакля Пасол Беларусі выказаў словы ўдзячнасці Б.Эйфману, Л.Андрэевай і І.Субоціну за высокі творчы ўзровень і выканаўчае майстэрства, прадэманстраванае французскім гледачам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці