:

Аб удзеле П.Латушкі ў сустрэчы Прэзідэнта Францыі з замежнымі пасламі

16.01.2015 г.

16 студзеня 2015 года ў Елісейскім палацы адбылася сустрэча Прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда з нагоды Новага 2015 года з пасламі замежных краін, акрэдытаванымі ў Парыжы.

У сустрэчы прыняў удзел Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.

Прэзідэнт Францыі звярнуўся з прамовай да дыпламатаў, у якой акрэсліў прыярытэты знешняй палітыкі Францыі на 2015 год, выказаў словы віншаванняў у адрас краін, якія прадстаўляюць замежныя паслы. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус, шэраг членаў урада і супрацоўнікі канцылярыі Прэзідэнта Францыі.

Падчас сустрэчы ў Елісейскім палацы Пасол Беларусі правёў кароткія размовы з Прэзідэнтам Францыі Ф.Аландам і Міністрам замежных спраў Францыі Л.Фабіусам. П.Латушка паінфармаваў суразмоўцаў аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, рэалізацыі буйнымі французскімі кампаніямі “Пежо і Сітраен”, “Акор” і іншымі шэрагу праектаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама аб падрыхтоўцы першага пасяджэння беларуска-французскай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці