:

Аб удзеле калектыву Купалаўскага тэатра ў ”I Беларускіх тэатральных сезонах ў Францыі“

15.06.2016 г.

З 16 па 17 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прыме ўдзел у праекце Пасольства Беларусі ў Францыі/Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА ”I Беларускія тэатральныя сезоны ў Францыі“.

У межах дадзенага мерапрыемства 16 чэрвеня 2016 года ў Парыжы ў тэатры ”Les Feux-de-la-Rampe“ адбудзецца паказ спектакля Купалаўскага тэатра ”ART“ у пастаноўцы Мікалая Пінігіна.

Інтэлектуальная камедыя вядомага французскага драматурга Ясміны Рэза распавядае пра трох 40-гадовых сяброў, якія перажываюць крызіс сярэдняга ўзросту, здольны разбурыць даўнюю прыязнасць.

П’еса ”ART“ была перакладзена на 35 моў і пастаўлена ў шматлікіх тэатрах свету. У Парыжы спектакль пакажуць на беларускай мове з французскімі тытрамі.

Гэта не першы ўдзел Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў тэатральных праектах у Францыі. Так, у 2014 годзе тэатр з вялікім поспехам дэманстраваў французскай публіцы прэм’ерны спектакль  ”Пан Тадэвуш“ у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Паказ адбыўся ў рамках штогадовых Дзён культуры Беларусі ў Францыі.

17 чэрвеня ў рамках культурнага праекта ў Парыжы майстар-клас для французскіх студэнтаў, якія вывучаюць акцёрскае і тэатральнае мастацтва, правядуць заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін і артысты-купалаўцы Павел Харланчук, Алег Гарбуз і Сяргей Чуб.

Удзел у ”I Беларускіх тэатральных сезонах у Францыі“ стаў магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы ТАА ”Аўтапрамсервіс“ – афіцыйнага дылера RENAULT у Беларусі. Падтрымку ў арганізацыі мерапрыемства аказалі таксама міжнароднае грамадская аб’яднанне ”Тэатро“ і франка-беларуская культурная асацыяцыя ”Заўтра Вясна“ (”Demain le Printemps“), якую ўзначальвае французскі грамадзянін, выпускнік Беларуская дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Фабрыс Карэй.

Адкрыцце ”Першых Беларускіх тэатральных сезонаў у Францыі“ адбылося з вялікім поспехам 11 сакавіка 2016 года. Гледачам была прадстаўлена лірычная камедыя ”Лёгкага жыцця ніхто не абяцаў“па п’есе французскага драматурга Жана-Клода Іслера ў выкананні Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь ”Тэатр-студыя кінаакцёра ” Нацыянальнай кінастудыі ”Беларусьфільм“.

Наступнае мерапрыемства, якое будзе прапанавана  гледачам –монаопера ”Адзінокі птах“ аб жыцці Адама Міцкевіча ў выкананні Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра, а таксама шэрагам іншых тэатральных мерапрыемстваў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці