:

Аб II «Беларускім культурным жніўні» у рэгіёне Бургундыя (Франція)

15.08.2017 г.

 

З 6 па 19 жніўня 2017 г. у рэгіёне Бургундыя (Франція) адбываецца II «Беларускі культурны жнівень», у рамках якога праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на прадстаўленне беларускай культуры ў адным з вядучых рэгіёнаў гэтай краіны.

У рамках «Беларускага культурнага жніўня» адбудзецца 11 канцэртаў беларускага музычнага калектыву «Ведрыца» пад кіраўніцтвам дырыжора Алены Цыганок. Калектыў складаецца з выкладчыкаў устаноў музычнай адукацыі Беларусі. Выступленні калектыву праходзяць з вялікім поспехам і вельмі цёпла прымаюцца французскай публікай, якая, дзякуючы выдатнаму выканальніцкаму майстэрству ўдзельнікаў калектыву, не першы год знаёміцца з беларускай музыкай і сусветнай музычнай класікай.

У рамках «Беларускага культурнага жніўня» ў горадзе Тоннар адбылося адкрыццё выставы твораў сучаснага беларускага мастака Святланы Рыжыкавай, якая частку сваіх твораў прысвяціла дадзенаму французскаму гораду.

У рамках культурных мерапрыемстваў таксама запланавана адкрыццё выставы фотаздымкаў Яўгенія Грыдзюшкі, на якой будуць прадстаўлены творы, прысвечаныя як Беларусі, так і Францыі, простым жыхарам дзвюх краін.

Мерапрыемствы II «Беларускага культурнага жніўня» наведаў Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, які правёў сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальных улад, асацыяцыі Франка-славянскага сяброўства, з французамі, якія на працягу больш за 20 гадоў аказваюць гуманітарную дапамогу беларускім медычным установам.

У рамках «Беларускага культурнага жніўня» таксама запланаваны канцэрт на гітары выкладчыка Беларускай Дзяржаўнай акадэміі музыкі Яўгенія Грыдзюшкі.

 Дадзеныя мерапрыемствы арганізаваны па ініцыятыве прадстаўніцы беларускай дыяспары Марыны Блешчык, пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі і мясцовых уладаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці