Language

Галоўная Пасольства Навіны

Аб прыпыненні прыёма па консульскіх пытаннях

Паважаныя грамадзяне Беларусі,

З улікам распаўсюджвання каронавіруса просім Вас устрымацца ад наведвання Пасольства. З 17 сакавіка 2020 г. прыём па консульскіх пытаннях прыпыняецца. Прыём будзе ажыццяўляцца толькі ў экстранных выпадках!

Таксама прасілі б Вас звярнуць увагу на тое, што шырокае кола консульскіх пытанняў можа быць вырашаны па пошце, без асабістага наведвання Пасольства. У прыватнасці, такім чынам Вы можаце падаць дакументы на афармленне пастаяннага пражывання за мяжой, заяву на афармленне пасведчання на вяртанне выпатрабаванне афіцыйнага дакумента (даведкі, паўторнага пасведчання), прастаўленне апастылю, выдачу даведкі (аб несудзімасці, для рэгістрацыі шлюбу або ПАКСа і г.д.), а таксама на візу (за выключэннем асобных выпадкаў) Вашым сваякам і знаёмым замежным грамадзянам. Пры гэтым паштовыя рызыкі – на вас.

Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць па тэлефоне +33144147978 або па электроннай пошце fr.consul@mfa.gov.by.

Вышэйпазначаныя меры носяць часовы характар і будуць адменены пасля ўрэгулявання сітуацыі з каронавірусам.

Прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці!

Аб асаблівасцях санітарных мер у міжнародным аэрапорце “Мінск” можна даведацца тут, аб наяўнасці рэйса “Белавіа” — тут

Рэкамендацыі грамадзянам Беларусі ў сувязі с каранавірусам чытайце тут.