:

Аб адкрыцці выставы Віцебскай школы жывапісу ў Цэнтры Жоржа Пампіду ў г.Парыжы

27.03.2018 г.

26 сакавіка 2018 г. у Нацыянальным цэнтры мастацтва і культуры імя Жоржа Пампіду ў г.Парыжы адбылося адкрыццё выставы “Шагал, Лісіцкі, Малевіч. Рускі авангард у Віцебску (1918–1922)”.

Створаны ў 1977 годзе па ініцыятыве французскага прэзідэнта Жоржа Пампіду Нацыянальны цэнтр мастацтва і культуры Францыі з’яўляецца самым буйным у Еўропе музеям скучанага мастацтва, фонды якога налічваюць больш за 100.000 аб’ектаў сучаснага мастацтва, пачынаючы з 1905 года.

Выстава ўключае ў сабе работы трох сімвалічных фігур у жывапісе першай паловы ХХ стагоддзя: Марка Шагала, Лазара Лісіцкага і Казіміра Малевіча, а таксама працы настаўнікаў і вучняў Віцебскай школы, створанай ў 1918 годзе: Юдэля Пэна, Веры Ермалаевай, Мікалая Суеціна, Іллі Чачніка, Лазара Хідэкеля, Дэвіда Якерсона і інш. На выставе прадстаўлена больш за 250 работ і дакументаў з 15 еўрапейскіх музеяў, у тым ліку 20 работ з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і 4 работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў і дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Глеб Савіцкі.

Прадстаўнікі беларускага боку правялі перамовы з дырэктарам Цэнтра Ж.Пампіду Сэржам Лавіням, падчас якіх абмеркавалі перспектывы па далейшым абмене часовымі выставамі паміж музеямі. Таксама адбылася размова з унучкай М.Шагала Мэрэт Мэер наконт магчымасці правядзення выставы твораў М.Шагала з яе прыватнай калекцыі ў Беларусі.

Выстава працягнецца да 16 ліпеня 2018 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці