:

Аб удзеле П.Латушкі ў сустрэчы Прэзідэнта Францыі з замежнымі пасламі

12.01.2017 г.

12 студзеня 2017 года ў Елісейскім палацы адбылася сустрэча Прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда з нагоды Новага 2017 года з пасламі замежных краін, акрэдытаванымі ў Парыжы.

У сустрэчы прыняў удзел Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.

Прэзідэнт Францыі звярнуўся з прамовай да дыпламатаў, у якой абазначыў вынікі знешняй палітыкі Францыі за 2016 год, акрэсліў яе  прыярытэты на 2017 год і выказаў словы віншаванняў у адрас краін, якія прадстаўляюць замежныя паслы. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Прэм’ер-міністр Францыі Бернар Казнёў, Міністр замежных спраў Францыі Жан-Марк Эро, шэраг членаў урада і супрацоўнікі канцылярыі Прэзідэнта Францыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці