:

Аб сустрэчы П.Латушкі з дырэктарам музея ”Аранжэры“

16.02.2017 г.

16 лютага 2017 г. у Парыжы адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з дырэктарам музея ”Аранжэры“ Лоранс дэ Кар.

На сустрэчы таксама прысутнічалі дырэктар беларускага фонду ”Час і спадчына“ Юрый Абдурахманаў і дырэктар галерэі ”Кніжны салон“ з Мінска Ала Зміева.

Музей ”Аранжэры“ валодае самай буйной у Еўропе калекцыяй твораў Хаім Суціна – мастака Парыжскай школы, які нарадзіўся ў Смілавічах у Беларусі. Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы сумеснай дзейнасці па папулярызацыі творчасці Х.Суціна.

Французскі бок быў запрошаны прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай Х.Суціну, якая адбудзецца ў верасні 2017 г. у Смілавічах.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці