:

Аб удзеле беларускіх мастакоў у салоне “Арт Капітал” у г.Парыжы

15.02.2019 г.

13–17 лютага 2019 г. 10 беларускіх мастакоў пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі прадстаўляюць свае творы на адным з самых прэстыжных салонаў сучаснага выяўленчага мастацтва “Арт Капітал” у г.Парыжы. Дадзеная выстава штогод праходзіць у г.Парыжы ў Гранд-Пале пад патранатам Прэзідэнта і Міністра культуры Францыі.

Беларускія мастакі прымаюць удзел у двух салонах: “Жывапіс на вадзе”, у якім прадстаўлены малюнкі і акварэлі і “Салон параўнанняў”. У гэтым годзе ў “Арт Капітал” удзельнічаюць мастакі з Беларусі (В.Шкаруба, В.Тоўсцік, В.Альшэўскі, В.Навіцкі, В.Богдан, У.Ганчарук, А.Шлегель) і мастакі – прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Францыі (Л.Нуры, Р.Заслонаў, П.Заслонаў).

“Арт Капітал” быў створаны ў 2006 годзе, калі былі аб’яднаны пад адным дахам чатыры гістарычныя салоны: Салон французскіх мастакоў, Жывапіс на вадзе, Салон параўнанняў і Салон незалежных мастакоў.

Гранд-Пале (фр. Grand Palais) – “Вялікі Палац выяўленчага мастацтва” быў пабудаваны ў 1897 годзе па праекце французскага архітэктара Шарля Луі Гіроля для Сусветнай выставы 1900 года ў г.Парыжы і з таго часу з’яўляецца адным з цэнтраў культурнага жыцця сталіцы Францыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці