Language

Галоўная Пасольства Навіны

Аб працягненні экспанавання ў г.Таледа выставы ”Беларускія іконы: Таямніцтва часу і духу“

З 17 снежня 2016 г. для наведвальнікаў славутага Музея Эль Грэка, які з'яўляецца адным з самых старажытных і сусветна вядомых гарадоў – помнікам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, адкрыта ўнікальная выстава, сумесны праект Беларусі і Іспаніі ”Беларускія іконы: Таямніцтва часу і духу“, якая з вялікім поспехам праходзіць у іспанскім г.Таледа.

З дня адкрыцця беларуска-іспанскую выставу ўжо наведала больш за 40 тысяч гледачоў.

Выстава арганізавана з нагоды адкрыцця Пасольства Беларусі ў Іспаніі. Арганізатарамі выставы з’яўляюцца Пасольства Беларусі ў Францыі, Пасольства Беларусі ў Іспаніі, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей Эль Грэка пры фінансавай падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Іспаніі, спонсараў і мецэнатаў. Патранат над выставай прыняла Нацыянальная камісія Беларусі па справах ЮНЕСКА.

На выставе прадстаўлены 12 старажытных ікон з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музею Рэспублікі Беларусь XVII – XVIII стагоддзяў і творы рукі вялікага майстра Эль Грэка, прысвечаныя Святым Пятру і Паўлу.

Дадзены праект з'яўляецца ўнікальным для беларуска-іспанскіх адносін і ўяўляе сабой дыялог паміж старажытным мастацтвам Беларусі і творамі сусветна вядомага іспанскага мастака.

У сувязі з вялікай зацікаўленасцю з боку іспанскіх наведвальнікаў і замежных турыстаў да выставы ”Беларускія іконы: таямніцы часу і духу“ па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Іспаніі кіраўніцтвам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Музея Эль-Грэка прынята рашэнне працягнуць экспанаванне выставы да канца сакавіка 2017 года.