:

Аб Першых Беларускіх Калядках ў Парыжы

17.01.2015 г.

16 студзеня б.г. ў Парыжы ўпершыню было арганізавана свята беларускіх Калядак.

Мерапрыемства было арганізавана Пасольствам Беларусі ў Францыі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары, пражываючай ў Парыжы.

Падчас ”Першых Беларускіх Калядак ў Парыжы“ прысутным былі прадстаўлены нацыянальныя традыцыі, звязаныя з святкаваннем Калядаў у Беларусі.

На вечары гучалі беларускія народныя і сучасныя песні ў выкананні беларускіх артыстаў, якія пражываюць у Парыжы, у тым ліку з рэпертуару ансамбля ”Песняры“, вядомых беларускіх кампазітараў Мулявіна, Лучанка, Жыновіча, Цікоцкага, Агінскага і іншых.

Падчас вечара адбылася дэгустацыя куцці і іншых беларускіх страў.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка выказаў удзячнасць ўсім гасцям вечара і прадстаўнікам беларускай дыяспары за іх дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускіх традыцый.

На вечары прасутнічала каля шасцідзесяці прадстаўнікоў беларускай дыяспары і парыжан.

Удзельнікі вечара адзначылі зацікаўленнасць у правядзенні беларускіх Калядкаў на штогадовай аснове.

Госці вечара атрымалі ў якасці падарунка каляндары на 2015 год Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці