Language

Галоўная Пасольства Навіны

Аб трэцім міжнародным фестывалі, прысвечаным Дзмітрыю Шастаковічу

З 3 па 9 жніўня 2018 года у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці праходзіць трэці міжнародны фестываль, прысвечаны Дзмітрыю Шастаковічу. Дадзены фестываль праводзіцца з 2016 года па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі і прадстаўніка беларускай дыяспары ў Францыі, старшыні асацыяцыі «Францыя – Беларусь. Сяброўства» А.Валадося, які ў 2017 годзе за вялікі ўклад у развіццё беларуска-французскага супрацоўніцтва ў сферы культуры ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Фестываль праводзіцца пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Значную частку выдаткаў па арганізацыі фестывалю пакрывае арганізацыя беларускай дыяспары ў Францыі «Францыя – Беларусь. Сяброўства».

Даведачна: прадзед Дзмітрыя Шастаковіча – выдатнага сусветнага і савецкага кампазітара і музыканта XX стагоддзя – нарадзіўся ў 1808 годзе ў беларускім мястэчку Шэметава, сёння Мядзельскі раён Мінскай вобласці.

У 2018 годзе мерапрыемтсва складаецца з 4 канцэртных дзён: 3, 4, 7 і 9 жніўня (праграма дадаецца). У сваім прывітальным слове Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка адзначыў, што фестываль становіцца ўсё большай падзеяй у культурным жыцці Мінскай вобласці і яго правядзенне будзе спрыяць захаванню і папулярызацыі памяці пра сусветнага вядомага кампазітара, дазволіць прадэманстраваць нашу ўвагу і павагу да яго творчасці.

У бягучым годзе фестываль пашырае геаграфію удзельнікаў: плануецца выступленне музыкантаў з Беларусі, Францыі, Балгарыі і Сербіі.