:

Аб удзеле П.Латушкі ў мерапрыемствах з нагоды Нацыянальнага свята Манака

20.11.2017 г.

18–19 лістапада 2017 г. Пасол Беларусі ў Францыі і Манака па сумяшчальніцтве Павел Латушка прыняў удзел у мерапрыемствах, арганізаваных з нагоды Нацыянальнага свята Княства Манака.

У Манака адбыліся ўрачысты парад, імша ў Кафедральным саборы Манака, прыём ад імя Князя Манака Альбера II, шэраг іншых пратакольных мерапрыемстваў, прысвечаных Нацыянальнаму святу Княства Манака.

У ходзе мерапрыемстваў П.Латушка правёў кароткую размову з Князем Манака Альберам II, Міністрам замежных спраў Княства Манака Жылем Танеллі, іншымі прадстаўнікамі мясцовых уладаў дадзенай краіны па пытаннях развіцця беларуска-манакскага супрацоўніцтва ў эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Плануецца, што Пасольствам Беларусі ў Францыі будзе арганізавана прадстаўленне перспектыў развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Манака, а таксама шэраг культурных мерапрыемстваў у 2018 годзе.

Падчас знаходжання ў Манака праведзены перамовы, па выніках якіх дасягнута дамоўленасць аб перадачы ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь шэрага твораў сучаснага выяўленчага мастацтва.

П.Латушка сумесна з пасламі замежных краін, акрэдытаванымі ў Францыі і Манака па сумяшчальніцтве, ганаровымі консуламі, акрэдытаванымі ў Манака, прыняў удзел у дадзеных мерапрыемствах у якасці першага Пасла Беларусі ў княстве Манака.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці