:

Аб перакладзе на беларускую мову сайта 16-й акругі Парыжа

27.02.2015 г.

Мэрыя 16-й акругі і Гістарычнае таварыства Атой і Пасі прынялі рашэнне перакласці афіцыйны сайт 16-й акругі Парыжа (http://www.histoire-auteuil-passy.org) на 74 замежныя мовы, па колькасці прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць у дадзенай акрузе. Пачэснае месца на сайце заняла беларуская мова, з улікам таго, что на тэрыторыі акругі знаходзіцца дыпламатычная місія Беларусі і пражываюць беларускія грамадзяне.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка накіраваў ліст удзячнасці мэру 16-й акругі Парыжа, прэзідэнту Гістарычнага таварыства Атой і Пасі Клоду Гоасгену, у якім выказаў словы ўдзячнасці за пераклад сайта на беларускую мову. Пасол таксама выказаў згоду на арганізацыю ў будынку Пасольства канферэнцыі, прысвечанай гісторыі 16-й акругі Парыжа.

Клод Гоасген у сваім лісце ў адрас Пасольства адзначыў, что нягледзячы на тое, што пераклад не з’яўляецца дастаткова літаратурным, ён дапаможа беларусам, якія пражывюць і працуюць у 16-й акрузе Парыжа больш даведацца аб яе гісторыі.

Даведачна: Пасольства Беларусі ў Францыі размешчана ў 16-й акрузе Парыжа, якая з’яўляецца адным з буйнейшых і густанаселеных раёнаў сталіцы Францыі, размешчанных на правым беразе Сены.

Аснову 16-й акругі Парыжу ў XIX стагоддзі склалі дзве старажытныя вёскі Атой і Пасі.

У 16-й акрузе пражывалі філосаф Жан-Жак Русо, кампазітары Пучыні і Расіні, пісьменнік Анарэ дэ Бальзак і іншыя знакамітыя постаці свету.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці