:

Аб святкаванні 200-годдзя С.Манюшкі ў ЮНЕСКА

24.05.2019 г.

 

У адпаведнасці з рашэннем 39-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 2019 год абвешчаны годам Станіслава Манюшкі і яго 200-гадовы юбілей уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА.

Станіслаў Манюшка (05.05.1819 – 04.06.1972) – беларускі і польскі кампазітар нарадзіўся ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Аўтар песень, аперэт, балетаў, опер; стваральнік беларускай і польскай нацыянальных опер, класік вакальнай лірыкі. У сваёй творчасці С.Манюшка шырока выкарыстоўваў беларускія народныя песні і мелодыі. За сваю творчую кар’еру напісаў 20 опер і аперэт, музыку для 3 балетаў, 2 рэквіяма і каля 400 песень. У гонар С.Манюшкі названы вуліцы ў гарадах Беларусі, Польшчы і Украіны.

200-гадовы юбілей С.Манюшкі сёлета шырока святкуецца не толькі ў Беларусі. 23 мая 2019 г. Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА сумесна з пастаяннымі прадстаўніцтвамі Польшчы і Румыніі быў арганізаваны ўрачысты канцэрт у Штаб-кватэры ЮНЕСКА ў г.Парыжы. У канцэрце прынялі ўдзел беларускія музыканты з г.Гродна Анна Голуб, Аляксей і Святаслаў Пятровы, якія выканалі паланэзы і мазуркі С.Манюшкі, а таксама арыю з оперы “Зачараваны замак”. Канцэрт быў арганізаваны пры актыўнай падтрымцы двух грамадскіх арганізацый беларусаў у Францыі: асацыяцыі “Жыццё ў музыцы” і “Асацыяцыі франка-беларускага сяброўства”.

На канцэрце прысутнічалі намеснік Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, сакратарыята Арганізаціі, а таксама шматлікія прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Францыі.

У сваім прывітальным слове перад пачаткам канцэтру Пасол / Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Ігар Фісенка адзначыў вялікі ўнёсак Станіслава Манюшкі ў ставарэнне беларускай нацыянальнай оперы, сувязь яго класічных твораў з беларускім фальклорам і нацыянальнымі музычнымі традыцыямі. Пасол Беларусі звярнуў увагу на ролю С.Манюшкі ў развіцці музычнай культуры цэлага рэгіёна – Беларусі, Польшчы і Літвы і аб’яднуючы ўплыў яго творчасці.

Актрамя таго, І.Фісенка паведаміў, што 23 мая 2019 г. у г.Мінску прайшло прысвечанае да 65-гадовага юбілею членства Беларусіў ЮНЕСКА ўрачыстае пасяджэнне Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА на чале з Міністрам замежных спраў, Старшынёй Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА У.Макеям. За 65 год членства ў ЮНЕСКА Беларусь дасягнула значных рэзультатаў як у прэзентацыі сваёй культурнай спадчыны ў свеце (у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕКСА ўключаны 4 беларускія аб’екты, у спіс Сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА – два), так і ў павышэнні аутарытэту нашай краіны на міжнароднай арэне (Беларусь 5 разоў выбіралася ў галоўны кіроўны орган ЮНЕСКА – Выканаўчую раду).

 

Акрамя канцэрта ў Штаб-кватэры ЮНЕСКА Пасольствам Беларусі ў Францыі запланаваны яшчэ тры канцэрты ў г.Парыжы і рэгіёне Іль дэ Франс, прымеркаваныя да 200-гадовага юбілею С.Манюшкі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці