:

Аб выступленнях Купалаўскага тэатра ў г.Парыжы

06.12.2019 г.

 

5–6 снежня 2019 г. пры падтрымцы Пасольства і франка-беларускай асацыяцыі “Заўтра Вясна” ў г.Парыжы прайшлі гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які адзначае свой 100-гадовы юбілей. На парыжскай сцэне арганізаваны паказы спектакля “Ураджай”.

Спектакль быў прадстаўлены ў тэатры “Espace Beaujon” (Эспас Бужон) побач са славутымі Елісейскімі палямі на беларускай мове з французскімі субтытрамі і выклікаў вялікі інтарэс як французскіх аматараў мастацтва, так і прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Францыі.

Трэба адзначыць, што гэта ўжо трэцяе выступленне Купалаўскага тэатра ў г.Парыжы за апошнія гады. Так, у 2014 годзе быў прадэманстраваны спектакль “Пан Тадэвуш” паводле эпічнай паэмы сусветна вядомага паэта, ураджэнца Беларусі Адама Міцкевіча. У 2016 годе была прадэманстравана беларуская інтэрпрэтацыя адной з самых вядомых сучасных французскіх п’ес “ART”.

Спектакль “Ураджай” паводле п’есы беларускага драматурга Паўла Пражко паставіў на сцэне рэжысёр Дзмітрый Цішко. Галоўныя ролі выканалі маладыя таленавітыя артысты Купалаўскага тэатра Павел Астравух, Антаніна Дубатоўка, Міхаіл Зуй і Іларыя Шашко.

 

Перад пачаткам спектаклю да гледачоў з відэапрывітаннем звярнуліся Пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка і былы Пасол Беларусі ў Францыі, а зараз Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Латушка.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці